Мерапрыемства пад назвай «Сардэчна запрашаем»!

💫4 верасня ў Магілеўскім гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі @mgckroir адбылося асаблівае інклюзіўнае мерапрыемства пад назвай «Сардэчна запрашаем»! На адкрытай гульнёвой пляцоўцы Цэнтра сабраліся дзеці, каб разам правесці час у атмасферы радасці і сяброўства. Навучэнцы нашай школы з задавальненнем наведвалі сваіх суседзяў. Разам, з вялікім энтузіязмам і ўсмешкамі на тварах, яны прынялі ўдзел у спартыўна-забаўляльным мерапрыемстве. Гэта была выдатная магчымасць для дзяцей з рознымі патрэбамі пазнаёміцца, пасябраваць і адчуць сябе часткай адной вялікай і дружнай каманды!
«Сардэчна запрашаем» – гэта не проста назва, гэта заклік да адкрытасці, прыняцця і ўзаемнай падтрымкі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць ствараць інклюзіўнае асяроддзе, дзе кожнае дзіця адчувае сябе важным і патрэбным👫🤝🥰