
Белорусский четверг 27 апреля 2023 года
27 красавіка вучні чацвёртых класаў прынялі ўдзел у завочнай вандроўцы па гарадах Беларусі.
Вучні падрыхтавалі пазнавальны матэрыял пра цікавыя мясціны нашай краіны. Гэта былі паведамленні пра старажытныя замкі, прыгожыя паркі, знакамітыя архітэктурныя пабудовы абласных цэнтраў і невялічкіх беларускіх гарадоў.
Настаўнікі нагадалі вучням гісторыю заснавання старажытных гарадоў, прадэманстравалі на малюнках выгляд замкаў.
У ходзе вандроўкі вучні апавядалі пра гарады Беларусі, якія найбольш уразілі іх сваёй прыгажосцю.



