З 16 па 20 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва праведзены Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
На працягу тыдня праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы. Урок беларускай літаратуры ў 5”Б” класе “В. Зуёнак “Прыйдзі аднойчы… Лірычная споведзь бацькі як запавет нашчадкам”. Урок беларускай літаратуры ў 3”Б” класе “І.Муравейка “Лыжкай па лбе”. Інтэрактыўная гульня для вучняў 6-х класаў “Моўны калейдаскоп”. Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 8-х класаў “Мова беларускай душы”. Флэшмоб “Мова павінна жыць!” Урок беларускай мовы ў 3 “А” класе “Апостраф у словах з прыстаўкамі”. Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”. Пазнаваўча-інтэлектуальная гульня для вучняў 10-х класаў “Павуціна”. Музычная хвілінка-размінка “І песню родную люблю я!” Урок беларускай мовы ў 6”Б” класе “Правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск”. Літаратурны марафон для вучняў 9, 11 класаў “Чытаем Шамякіна”. Урок беларускай літаратуры ў 4”А” класе “В.Гурскі “Верныя сябры”. Прыказкі пра дружбу”. Паэтычная старонка для вучняў 5, 7 класаў “Не змоўкне голас песняроў”. Урок беларускай мовы ў 4 “В” класе “Канчаткі прыметнікаў у родным склоне”. Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы “Няхай гучаць у кожным слове і продкі нашы, і вякі!”
Усе дні ў школе панавала атмасфера дабрыні і добразычлівасці, спагадлівасці і гармоніі. Было відавочна: наша мова жыве і будзе жыць вечна!
















