Міжнародны дзень роднай мовы

💫Няхай гучаць у кожным слове і продкі нашы, і вякі!💞
🇧🇾З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы вучні, настаўнікі і бацькі нашай школы сталі яскравымі і пранікнёнымі творцамі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Няхай гучаць у кожным слове і продкі нашы, і вякі!”♥️
✨Сённяшняе свята – гэта сапраўдны росквіт беларускага роднага слова, а таксама дзіцячага таленту, спрыту і майстэрства. Падчас свята рабяты шчыра і ўдумліва дэкламавалі вершы волатаў беларускага слова: М.Танка, У.Караткевіча, Л.Дайнекі, М.Мятліцкага, Н.Тарас. Пранікнёна гучалі і аўтарскія вершы пачынаючых паэтаў. Юныя творцы ласкава і сардэчна спявалі “Куточак Беларусі”, гарэзліва вытанцоўвалі “Малодку”, з замілаваннем слухалі, як гучаць летуценныя цымбалы🎶
👩‍🏫Кіраўнік школьнага энаграфічнага музея “Скарбы” Кустава Алена Сяргееўна прадставіла ўвазе ўдзельнікаў свята музейныя экспанаты: прас, пранік, маслабойку, гладыш, дзіцячыя цацкі – бацькоўскі скарб, неабходны для ведання і захавання культуры народа📚
☀️Паступова прастора актавай залы напоўнілася светам, радасцю і дабрынёй – яскравым родным словам, народжаным у вяках нашымі продкамі!🫶

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Аллянкова Н.В., Кустава А.С.