
Белорусский четверг 25.01.2024
Віктарына “Моўныя самацветы”
Каб адчуць чарадзейную сілу беларускага слова, вучні 7-х класаў наладзілі ў беларускамоўны чацвер гульню-конкурс “Моўныя самацветы”.
Рабяты з захапленнем удзельнічалі ў моўным спаборніцтве: прыгадвалі прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, разгадвалі таямніцы лексічнага значэння слоў.
Удзельнікі віктарыны прапаноўвалі нечаканыя моўныя рашэнні, дзівілі ўласным красамоўствам, выразным чытаннем і шчырай любоўю да матчынай мовы, адным словам, сапраўды адчувалі непаўторнасць і прыгажосць беларускіх моўных самацветаў.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Наталля Валер’еўна