🌞13 студзеня 2024 стартаваў гарадскі пазнавальны этнакраязнаўчы марафон “Поры…
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з галоўнымі святамі зімовага цыклу, прынялі ўдзел у квэсце “Каляндар зімовых святаў”, наведалі з экскурсіяй школьны этнаграфічны музей “Спадчына” ДУА “Сярэдняя школа 28 г. Магілёва” 👍👏.
“Каляда 🐐 🐻не прыходзіць адна”, — так кажуць у народзе. Яна прыходзіць з песнямі і танцамі, жартамі 😀і прыпеўкамі, з ясным месяцам і каляднай зоркай🌟. Гэты чароўны час, які доўжыцца з 7 студзеня і амаль да Вадохрышча (19 студзеня) напоўнены светлымі думкамі і спадзяваннямі, таемнай варажбой і шумнымі калядоўшчыкамі. Час, які дазваляе кожнаму з нас далучыцца да багацейшых традыцый народнай культуры.
З Калядамі Вас, даражэнькія!