Белорусский четверг 11.04.2024

На зямным шары больш за 3000 моў. Наша родная мова самая старажытная сярод славянскіх моў і па сваёй самабытнасці займае другое месца ў свеце пасля італьянскай. Лёс роднай мовы залежыць ад нас. А каб ён быў шчаслівы, трэба добра валодаць роднай мовай, дасканала яе вывучаць. Таму ў беларускамоўны чацвер вучні 9-х класаў наладзілі інтэрактыў па складанні слоўніка гаваркіх беларускіх слоў.

Падчас сумеснай працы рабяты адкрывалі для сябе непаўторныя  беларускія словы, якія не ўжываюцца ў рускай мове, а значыць, адносяцца да ўласнабеларускіх слоў, з’яўляюцца самабытнымі. Дапамагалі працаваць слоўнікі-памочнікі – тлумачальны і перакладны беларуска-рускі.

Напрыклад, у 16-17 стагоддзях на беларускіх землях быў распаўсюджаны звычай “дзядзькавання”, калі дзяцей шляхты (дваран) аддавалі на выхаванне ў сялянскія сем’і. Бацькі лічылі, што гэта дапаможа выгадаваць дзяцей працавітымі, моцнымі, сумленнымі.

Таксама цікавым адкрыццем стала лексічнае значэннне слоў “крушня”, “жабурынне”. “казурка”, “катрынка”, “аскабалак”, “шыпулька”.

Сапраўды цікавай атрымалася праца па назапашванні гаваркіх беларускіх слоў, што дае магчымасць асэнсавана карыстацца імі ў маўленні, узбагачаць лексічны запас, удасканальваць акцэнталагічныя, арфаэпічныя і арфаграфічныя навыкі.

Беларуская мова – унікальная мова, непаўторная і самабытная.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Аллянкова Наталля Валер’еўна