Белорусский четверг 04.04.2024

Дайце нашым дзецям кнігі,
                                                                              і вы дасцё ім крылы
                                                                              Еле Лепман

Святы нагадваюць нам пра важныя падзеі ў жыцці і гісторыі, пра народныя звычаі і традыцыі. Нагадваюць нам пра тое, як шмат значыць для нас свет, сяброўства і каханне. А дзе можна даведацца аб гэтых каштоўнасцях дзецям, прычым у даступнай для іх форме? Вядома, у кнігах!

Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага дацкага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Упершыню свята сталі адзначаць у 1967 годзе па ініцыятыве Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе. Раз на два гады прысуджаецца прэмія імя Г.Х.Андэрсэна пісьменніку і мастаку-ілюстратару, чые творы ўнеслі значны ўклад у развіццё дзіцячай літаратуры. Прапанова святкавання Міжнароднага дня дзіцячай кнігі належыць нямецкай пісьменніцы Еле Лепман. Штогод вызначаецца тэма свята, запрашаецца вядомы пісьменнік і ілюстратар з краіны-спонсара для стварэння плаката і паслання для дзяцей. Гэтыя матэрыялы выкарыстоўваюцца для папулярызацыі кніг і абуджэння цікавасці да чытання па ўсім свеце.

Беларусь надае шмат увагі развіццю дзіцячай літаратуры. Беларуская дзіцячая літаратура ў пачатку ХХІ стагоддзя імкнецца да асэнсавання новай рэчаіснасці, новай сістэмы маральна-этычных каштоўнасцей, шукае новыя шляхі абуджэння цікавасці да яе з боку чытачоў.

Зразумела, што мы жывём у час інфармацыйнай перагрузкі, паспешлівасці, мітусні. Але калі ўзяць кнігу ў рукі, вы адразу адчуеце змену. Здаецца, што кнігі маюць гэтую выдатную якасць – яны дапамагаюць нам запаволіцца. Кнігі ніколі не сумуюць у нашых руках. Той, хто любіць чытаць, значна цікавейшы за таго, хто заўсёды траціць час, хто ніколі не паспявае сесці, хто не заўважае многае з таго, што вакол. Давайце ж часцей браць кнігу ў рукі, давайце дадзім крылы нашым дзецям!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава Іна Сяргееўна